“Мусі-пусі, пусі-мусі-пусі — мы з Беларусі” — новы патрыятычны хіт (відэа)

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч узяў удзел у цырымоніі адкрыцця ў Мінску дзіцячага садка №55. Як паведамляе прэс-служба ўрада, дашкольная ўстанова, разлічаная на 75 месцаў, дасць магчымасць вырашыць праблему перапоўненасці груп у дзіцячых садках у мікрараёне.



Будаўнікі павялічылі агульную плошчу будынка, пашырылі памяшканні для груп. Вылучаны асобныя спальні, абсталяваныя вялікая спартыўна-музычная зала, медыцынскія кабінеты, кабінеты педагога-псіхолага, настаўніка-дэфектолага, пакой дзіцячай творчасці. Для бяспекі дзяцей ва ўстанове ёсць сістэма відэаназірання.



Сам Мясніковіч прывітаў дзетак. У адказ гадаванцы садка праспявалі патрыятычную песню: “Мусі-пусі, пусі-мусі-пусі — мы з Беларусі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі