Мітрапаліт Павел адслужыў Велікоднае набажэнства (фота)

Мітрапаліту Паўлу дапамагалі ў правядзенні набажэнства кіраўнік справамі Беларускай Праваслаўнай царквы архімандрыт Антоній (Даронін), сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Мікалай Коржыч і клірыкі сабору.



Перад пачаткам набажэнства ў храм даставілі лампаду з Дабраславёным агнём ад Труны Гасподняй. Велікоднае набажэнства транслявалася па дзяржаўным тэлебачанні. Пасля заканчэння канону на ютрані протаіерэй Мікалай Коржыч абвясціў Пасхальнае пасланне Патрыяршаха Экзарха на беларускай мове. Пасля спеваў стыхір Пасхі Мітрапаліт Павел прачытаў Слова абвяшчальнае свяціцеля Яна Залатавуста на Святы Вялікдзень.



Затым пасля чытання Евангелля мітрапаліт абвясціў пасланне вернікам кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы Кірыла. Таксама было абвешчанае пасланне мітрапаліта Паўла на рускай мове.



Завяршылася святочнае набажэнства асвяшчэннем Артаса, пасля чаго кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы павіншаваў усіх вернікам з Вялікаднём і падараваў кожнаму, хто прыйшоў у храм, велікоднае яйка, інфармуе партал Царква.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі