Mirum Music Festival абвясціў поўны лайн-ап

Mirum Music Festival абвясціў поўны лайн-ап

Mirum Music Festival абвясціў поўны расклад выступаў музыкаў. У першы дзень 12 жніўня на сцэне ля Мірскага замка выступяць беларускія гурты Bonehider, Vibe clus і Cherryvata, украінцы The Hardkiss і "Вагоновожатые", а хэдлайнерам стане брытанская легенда эйсід-джазу Red Snapper. На наступны дзень для наведвальнікаў Mirumа сыграюць мінчане Navi, "Мэджыкул" з Расіі, літоўцы Beissoul & Einius а таксама ўкраінскія зоркі Onuka.

Як раней распавядаў Еўрарадыё арганізатар фестывалю Ягор Захарка, яны рыхтуюць вельмі шмат сюрпрызаў, сярод якіх арт-інсталяцыі з экспертамі ў гэтай галіне і адукацыйна-забаўляльная частка з удзелам спікераў. Апроч таго, будзе пашыраная тэрыторыя фэсту і ўлічаныя мінулагоднія памылкі, які ўзнікалі з-за недасведчанасці.

Mirum Music Festival пройдзе з 12 па14 жніўня на лузе перад Мірскім замкам.

Mirum Music Festival абвясціў поўны лайн-ап

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі