Мірны не змог выйсці ў 1/8 фіналу парнага разраду Australian Open

Мірны не змог выйсці ў 1/8 фіналу парнага разраду Australian Open

Беларус Максім Мірны і філіпінец Трэт Х’юі не змаглі выйсці ў 1/8 фіналу мужчынскага парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У другім раундзе асноўнага турніру яны саступілі аўстралійскаму тэніснаму дуэту Сэм Грот / Крыс Гучыёне — 6:7 (8:10), 6:7 (5:7).

У першым раундзе Мірны і Х’юі перамаглі індыйца Леандэра Паеса і бразільца Андрэ Са4:6, 7:6 (7:3), 6:4.

Беларускі і філіпінскі тэнісісты працягнуць выступ у Мельбурне ў змяшаных парах: Мірны ў першым раундзе мікста будзе гуляць з кітаянкай Хао-Чынг Чан супраць Дар’і Юрак з Харватыі і Жана-Жульена Роера з Нідэрландаў.

Астатнія беларускія тэнісісты, якія выступалі на кортах Australian Open, ужо выбылі з турніру.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі