Мінскія школьнікі змогуць бясплатна ездзіць на грамадскім транспарце цэлы год

Мінскія школьнікі змогуць бясплатна ездзіць на грамадскім транспарце цэлы год

Мінскія школьнікі змогуць бясплатна ездзіць на грамадскім транспарце цэлы год, а не толькі падчас вучобы. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінскі гарадскі савет (№ 247 ад 16 лістапада). Гэты дакумент, які апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, унёс змены ў ранейшай рашэнне "Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў" (№ 232 ад 13 верасня 2016-га).

Адзначаецца, што для вучняў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі сталіцы прадугледжана права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання, якi ажыццяўляе гарадскія аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у рэгулярных зносінах, гарадскім электрычным транспарце і ў сталічным метрапалітэне.

Навучэнцы устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Мінска, якія жывуць на тэрыторыі Мінскага раёна, маюць права на бясплатны праезд на аўтатранспарце агульнага карыстання, які здзяйсняе прыгарадныя аўтаперавозкі пасажыраў, ад месца жыхарства да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня да 30 чэрвеня. Пры адсутнасці даведкі навучэнцы мусяць мець электронную карту, якая пацвярджае навучанне ў адпаведных установах адукацыі.

Дакумент пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2017-га.

Мінскія школьнікі змогуць бясплатна ездзіць на грамадскім транспарце цэлы год

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі