Мінскія мытнікі ў паштовым адпраўленні знайшлі... павукоў

Мінскія мытнікі ў паштовым адпраўленні знайшлі... павукоў

Мінскія мытнікі ў паштовым адпраўленні знайшлі... павукоў. Здарэнне адбылося 22 кастрычніка ў лагістычным цэнтры па апрацоўцы міжнародных паштовых адпраўленняў у Нацыянальным аэрапорце Мінск. Пасылка была дастаўленая авіяпоштай. З якой краіны, не паведамляецца.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мытнага камітэта Беларусі, супрацоўнікаў мытні "Мінск-2" насцярожыў запіс у суправаджальных дакументах да адной з пасылак: "Павукі. Кошт — $1". І сапраўды, у кантэйнерах там знаходзіліся жывыя павукі (Phormictopus auratus, Psalmopoeus irminia, Acanthoscurria geniculate, Heteroscodra maculate ды іншыя), загорнутыя ў сурвэткі і прысыпаныя зямлёй.

Як вядома, перасылка ў міжнародных паштовых адпраўленнях жывых жывёлаў забаронена. Мытня праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі