Мінскія міліцыянты не дапусцілі заказное забойства

Мінскія міліцыянты не дапусцілі заказное забойства

У Мінску супрацоўнікі пятага ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаканай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС папярэдзілі заказное забойства, паведамляе сайт МУС.

Тры жыхары сталіцы некалькі месяцаў шукалі кілера, які забіў бы індывідуальнага прадпрымальніка. Замоўцамі выступала сямейная пара (абоім па 28 гадоў) і іх 58-гадовы сваяк. Усе яны таксама займаліся прадпрымальніцтвам. Ахвяру яны хацелі забіць, каб завалодаць сумесным бізнесам і вярнуць старыя даўгі. Патэнцыйнаму кілеру замоўцы былі гатовыя заплаціць 5 тысяч долараў ЗША.

Праваахоўнікі затрымалі ўсіх чальцоў злачыннай групы і ўзялі пад варту. На іх пачалі крымінальную справу за падрыхтоўку да злачынства, саўдзел у злачынстве і наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання.

Да таго ж выявілася, што затрыманыя планавалі забіць яшчэ аднаго прадпрымальніка з Мінска. Следчыя паводзяць далейшыя следча-аператыўныя мерапрыемствы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі