Мінскія дынамаўцы зноў прайгралі фінскаму "Ёкерыту" — 1:2

3 сакавіка ў "Мінск-Арэне" адбылася чарговая сустрэча 1/8 Кубка Гагарына. Мінскі хакейны клуб "Дынама" ў сваёй чацвёртай сустрэчы з фінскім "Ёкерытам" прайграў з лікам 1:2 (0:0, 1:2, 0:0). Адзіную шайбу ў браму фінаў удалося закінуць Лукашу Крайчаку на 22-й хвіліне.

Учора, 2 сакавіка, дынамаўцы зазналі разгромную паразу — 0:5. Перад гэтым у суботу, 28 лютага, “зубры” прайгралі “Ёкерыту” ў гасцях з лікам 1:4. А ў самым першым матчы ў Хельсінкі беларусы выйгралі 3:2 у авертайме.

Для выхаду ў 1/4 фіналу неабходна атрымаць чатыры перамогі.

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі