Мінскі валютчык зарабіў на сваім “бізнэсе” амаль 400 мільёнаў рублёў

Мінскі валютчык зарабіў на сваім “бізнэсе” амаль 400 мільёнаў рублёў

Упраўленне барацьбы з эканамічнай злачыннасцю сталічнай гарадской міліцыі завяло крымінальную справу на пенсіянера, які займаўся незаконнымі валютна-абменнымі аперацыямі. Гэтым “бізнэсам” ён займаўся з траўня мінулага года па сёлетні верасень — прыбытак склаў 388,7 мільёна рублёў. У валютчыка адабралі таксама 40,5 тысячы долараў, паведамляе прэс-служба МУС.

А ў Гродне 24 лістапада супрацоўнікі АБЭЗ і Дэпартаменту аховы затрымалі дваіх мясцовых жыхароў, у якіх знайшлі буйныя сумы грошай. Мужчыны таксама займаліся незаконным абменам валют. У іх канфіскавалі 451,6 мільёна рублёў, 4,7 тысячы расійскіх рублёў, 34,9 тысячы еўра і 65,6 тысячы долараў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі