Вы тут

Мінская кавярня “Мулен руж” аднавіла працу

18 снежня кавярня “Мулен руж” аднавіла працу. Але гэтую інфармацыю давялося выцягваць з супрацоўніцы ўстановы “з боем”.

- Добры дзень! Я журналіст Еўрарадыё. Скажыце, калі ласка, вы ўжо адкрыліся?

- ....

- Гэта каварня "Мулен руж"?

- Вы мне скажыце свой кантакт, я перадам яго кіраўніцтву, яно вам ператэлефануе!

- Добра, але вы мне спачатку скажыце, ці адкрыліся вы!

- Я не магу даваць каментары журналістам!

- Забудзьцеся, што я журналіст — уявіце, што я наведвальнік і жадаю ведаць, ці адкрыліся вы.

- Я не магу. Я ж ведаю, што вы журналіст.

- Добра, давайце я цяпер вам ператэлефаную як наведвальнік і задам тое ж пытанне.

- Я вас пазнаю па голасе...

- Не разумею, у чым тут таямніца! Добра, я журналіст, які жадае сёння ў абед прыйсці да вас паесці, магу я гэта зрабіць ці не?

- У вас не атрымаецца, у нас сёння дзіцячыя мерапрыемствы.

- Значыць вы адкрыліся! Дзякуй!

Міністэрства гандлю прыпыніла працу рэстарацыі “Мулен Руж” з 17 снежня. Па выніках пазапланавай праверкі былі “выяўленыя факты рэалізацыі і выкарыстання ў падрыхтоўцы страваў пратэрмінаванай прадукцыі на суму больш за 5,5 млн рублёў, зману спажыўцоў (недаўкладання ў стравы), незахаванне асартыментнага пераліку тавараў і г.д.

На выпраўленне сітуацыі рэстарану далі 8 дзён, але, відаць, гаспадары “Мулен ружа” справіліся хутчэй. У размове з іншым журналістам Еўрарадыё, які не прадстаўляўся, супрацоўнікі рэстарацыі паведамілі, што сёння ўвечары працуюць у штатным рэжыме.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі