Мінскае метро перайшло на зімовы графік — цягнікі будуць хадзіць часцей

Мінскае метро перайшло на зімовы графік — цягнікі будуць хадзіць часцей

Мінскае метро з 27 жніўня перайшло на працу па зімовым графіку. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на намесніка дырэктара па эксплуатацыі ДП “Мінскі метрапалітэн” Андрэя Міхайлоўскага, у гадзіны-пік у працоўныя дні інтэрвал руху цягнікоў скароціцца да дзвюх хвілін (з 7.00 да 9.00 і з 16.00 да 19.00). У астатнія гадзіны цягнікі будуць хадзіць прыкладна праз кожныя тры хвіліны (у летні перыяд інтэрвал дасягае 4-6 хвілінаў). Пасля 23.00 інтэрвалы руху дасягнуць 12 хвілінаў.

Першыя цягнікі з канцавых станцыяў “Уручча” і “Малінаўка” будуць адпраўляцца ў 5.32, з “Магілёўскай” і “Каменнай Горкі” — у 5.33. Апошні састаў з канцавых станцыяў будзе ісці ў 1.02.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі