Мінскае хакейнае “Дынама” згуляе з “Ёкерытам”
Мінскае хакейнае “Дынама” сёння згуляе на выездзе з фінскім “Ёкерытам” у рамках чэмпіянату КХЛ. Гульня пачнецца ў 18.30 паводле беларускага часу.
Дынамаўцы пасля трох гульняў чэмпіянату КХЛ маюць найгоршае становішча ў турнірнай табліцы: яны змаглі набраць толькі адно ачко за паразу ў авертайме падчас сустрэчы з маскоўскім “Спартаком” (3:4). Яшчэ два матчы з пецярбургскім СКА і рыжскімі аднаклубнікамі “зубры” прайгралі ў асноўны час.
Яго сённяшні сапернік “Ёкерыт” у сёлетнім першынстве правёў тры матчы і выйграў усе сустрэчы.
Фота: Твітэр