Мінскае “Дынама” ўзнялася на 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ

Мінскае “Дынама” ўзнялася на 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ

Хакеісты мінскага “Дынама” працягнулі пераможную серыю: 26 лістапада яны атрымалі пятую вікторыю запар у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, удала згуляўшы на выездзе з ніжагародскім “Тарпеда”4:1 (3:0, 0:0, 1:1). Дзякуючы гэтай перамозе, “зубры” цяпер займаюць 4-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ.

Шайбамі ў дынамаўцаў адзначыліся Мікіта Камароў, Аляксандр Кулакоў, Аляксандр Мацярухін і Дзмітрый Амбражэйчык.

Пасля 34 матчаў “Дынама” мае 57 ачкоў. Клуб атрымаў 15 перамогаў у асноўны час, 2 — у авертайме і 3 — па булітах. Паразаў было: 12 — у асноўны час, 2 — у авертайме. Розніца шайбаў складае 97-93.

Далей “зубры” будуць гуляць пяць матчаў запар у сябе дома: 29 лістапада яны прымуць чэлябінскі “Трактар”, 2 снежня — уфімскі “Салават Юлаеў”, 4-га — магнітагорскі “Металург”, 6-га — браціслаўскі “Слован”, 11-га — заграбскі “Мядвешчак”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі