Мінскае "Дынама" разгромна прайграла маскоўскім аднаклубнікам

Мінскае "Дынама" разгромна прайграла маскоўскім аднаклубнікам

20 лістапада мінскае "Дынама" правяло чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Ён прайшоў у Маскве ў "ВТБ Лядовым палацы". Мінчукі разгромна прайгралі маскоўскім аднаклубнікам — 0:4 (0:1, 0:3, 0:0).

У беларускай каманды засталося 44 ачкі, праведзена ўжо 32 матча. "Дынама" па-ранейшаму не трапляе ў "зону плэй-оф". Наступны матч мінскае "Дынама" згуляе 22 лістапада ў гасцях з падольскім "Віцязем".

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі