Вы тут

Міністр сельскай гаспадаркі: У Расіі масава фальсіфікуюць беларускія прадукты

Фота: БЕЛТА

У Расіі масава фальсіфікуюць беларускую прадукцыю. Пра гэта заявіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц у праграме "Трэба разабрацца" на тэлеканале АНТ. Інтэрв'ю з ім выйшла ў эфір увечары 15 снежня.

Чыноўнік прывёў некалькі прыкладаў, якія, па яго словах, сведчаць пра масавыя фальсіфікацыі беларускага харчавання на расійскім рынку. Заяц назваў Шчучынскі масласырзавод, які пастаўляе сыр у Расію. Прэтэнзіі да яго прадукцыі ўзніклі ў Цвярской вобласці. "Калі пачалі разбірацца, высветлілася, што гэты прадукт не належыць Шчучынскаму заводу, ён сфальсіфікаваны", — паведаміў міністр.

Такія ж праблемы зазнаў Калінкавіцкі малочны камбінат, чыю прадукцыю падрабілі расійскія вытворцы. Але Рассельгаснагляд, як распавёў міністр, забараніў менавіта беларускаму прадпрыемству пастаўкі прадуктаў на расійскі рынак. Тым часам парушальнік можа па-ранейшаму прадаваць фальсіфікат, падкрэсліў Заяц.

Па словах міністра, Беларусь прымае меры, каб абараніць свае прадпрыемствы і прыводзіць расійскаму боку доказы фальсіфікацыі. Аднак станоўчых рашэнняў з боку Рассельгаснагляду дагэтуль няма.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі