Міністр гандлю: Рэкламу піва трэба забараніць

Дэпутатка Аксана Няхайчык спыталася ў міністра гандлю, ці не плануецца забараніць у краіне рэкламу піва. Па яе словах, як перадае БЕЛТА, аб'ёмы спажывання піва, у тым ліку моладдзю, вялікія, а гэты напой наносіць не меншую шкоду, чым алкагольныя напоі або тытунёвыя вырабы. Кіраўнік Мінгандлю адзначыў, што падтрымлівае гэтую ініцыятыву. 

"Маё асабістае меркаванне, нам трэба набліжацца ў гэтым плане да Расіі і трэба прызнаваць піва алкагольным напоем. Калі мы гэта зробім, мы такім жа чынам можам унесці змены ў заканадаўства аб тым, што гэты напой будзе забаронена рэкламаваць, як іншыя алкагольныя напоі", — заявіў Валянцін Чаканаў. 

Міністр таксама паведаміў, што ў Беларусі ўжо скарочаны час на рэкламу піва, прымаюцца значныя меры да парушальнікаў. 

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі