Вы тут

Міністр аховы здароўя Васіль Жарко прызначаны віцэ-прэм'ерам Беларусі

Фота: onliner.by

Намеснікам прэм'ер-міністра прызначаны міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Як паведамляе БЕЛТА, адпаведнае рашэнне прыняў Аляксандр Лукашэнка.

Жарко зойме пасаду, якое вызвалілася, калі Наталлю Качанаву прызначылі кіраўніцаў Адміністрацыі прэзідэнта. Адпаведна, ён будзе курыраваць сацыяльную сферу.

Васілю Жарко 60 гадоў: ён нарадзіўся ў 1956 годзе ў вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна Брэстчыны. У 1984 годзе ён скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. У 2008-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце.

Сваю медычную кар'еру ён пачаў у 1984 годзе як доктар-інтэрн Брэсцкай абласной дзіцячай лякарні, потым быў доктарам-тэрапеўтам, раённым педыятрам, загадчыкам аддзялення Драгічынскай раённай бальніцы.

Потым Жарко зрабіў кар'еру ў ведамстве і ў траўні 2006 года стаў міністрам аховы здароўя. Сярод міністраў яго можна лічыць доўгажыхаром.

 

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі