"Мінгаз" адключыў ад газу 437 кватэраў пасля праверкі

"Мінгаз" адключыў ад газу 437 кватэраў пасля праверкі

У Мінску і Мінскім раёне УП "Мінгаз" праверыў каля 15 тысяч кватэр, і 437 з іх былі адключаныя ад газу. Пра гэта перадае БЕЛТА са словаў галоўнага інжынера "Мінгаза" Дзмітрыя Шаўлоўскага.

Эксперт паведаміў, што такія абследаванні шматпавярховых дамоў адбываюцца штогод. На Гэтым разам супрацоўнікі "Мінгазу" выявілі ў кватэрах  мінчукоў 196 няспраўных тэхнічных прыбораў: палова з іх знасіліся і працавалі некарэктна.

Шаўлоўскі заявіў, што ў 98 кватэрах прыборы былі адключаныя з-за таго, што ўласнікі парушалі правілы карыстання газам у побыце. У 114 кватэрах не было цягі ў сістэме вентыляцыі. А ў 282 кватэры супрацоўнікі "Мінгазу" трапіць не змаглі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі