Мінгарвыканкам прапанаваў апазіцыі святкаваць Дзень Волі на Бангалор

Мінгарвыканкам прапанаваў апазіцыі святкаваць Дзень Волі на Бангалор

Мінгарвыканкам прапанаваў арганізатарам акцыі на Дзень Волі змяніць яе фармат. Як паведаміў БелаПАН адзін з заяўнікаў акцыі, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, гарадскія ўлады прапануюць удзельнікам шэсця, якой плануюць на 25 сакавіка, сабрацца на пляцоўцы каля кінатэатра “Кастрычнік”, адтуль прайсці да парка Дружбы Народаў і зладзіць там мітынг.

Апроч таго, гарвыканкам выключыў з ліку заяўнікаў акцыі чатырох чалавек —  старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, былога палітвязня Міколу Статкевіча, лідара руху “Разам” Вячаслава Сіўчыка і старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку. Такое рашэнне прынятае на падставе таго, што цягам года яны неаднаразова прыцягваліся да адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

Заяўка на правядзенне акцыі на Дзень Волі падавалася ў Мінгарвыканкам 3 сакавіка. Арганізатары хацелі сабраць удзельнікаў каля Акадэміі навук і прайсціся праспектам Незалежнасці да парка Янкі Купалы, а потым зладзіць там мітынг. Апазіцыя заяўляе, што наўмысна змяніла звыклы фармат акцыі і прапанавана новы маршрут, каб праверыць гатоўнасць уладаў да дыялогу ўнутры краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі