Мінгарвыканкам паведаміў, дзе нельга збіраць подпісы за кандыдатаў у дэпутаты

Мінгарвыканкам паведаміў, дзе нельга збіраць подпісы за кандыдатаў у дэпутаты

Мінгарвыканкам вызначыў месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу сталічнага гарвыканкама, нельга будзе збіраць подпісы на аб’ектах метрапалітэну, чыгуначнага і паветранага транспарту, у падземных пешаходных пераходах.

Таксама пад забарону трапілі галоўныя плошчы сталіцы: Кастрычніцкая, Незалежнасці, Перамогі, Дзяржаўнага сцяга, Прывакзальная, Якуба Коласа. Зборшчыкі подпісаў не могуць стаяць бліжэй за 200 метраў да будынкаў рэзідэнцый прэзідэнта, Нацыянальнага сходу, Савету міністраў. Таксама ім нельга набліжацца меней чым на 50 метраў да будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых прадстаўнічах, выканаўчых і рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распараджальных органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх установаў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы.

Пікетаванне з мэтай збору подпісаў можна праводзіць з 8.00 да 22.00. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць з 3 ліпеня па 1 жніўня. Выбары ў парламент пройдуць 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі