Мінгандлю: штрафы за продаж няякасных лекаў праз інтэрнэт трэба павялічыць

Мінгандлю: штрафы за продаж няякасных лекаў праз інтэрнэт трэба павялічыць

Мінгандлю Беларусі прапануе ўзмацніць меру пакарання для прадаўцоў сумнеўных лекаў у інтэрнэце. Пра гэта паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, адказваючы на пытанне Еўрарадыё. Пасля таго, як Міністэрства аховы здароўя ўвяло жорсткія патрабаванні па продажы лекаў па рэцэпце ў аптэках, у інтэрнэце актывізаваліся прадаўцы медсродкаў. Часта яны прапануюць лекі без рэцептаў і сумнеўнай якасці.

Ірына Наркевіч: “Мы вельмі вялікую працу правялі разам з Міністэрствам аховы здароўя. Яны дасылалі нам скрын-шоты старонак у інтэрнэце, дзе прадаюцца лекі, і мы наводзілі парадак. І мы зразумелі, што адказнасць за гэта (а зараз штраф складае ад 10 да 20 базавых велічынь г. зн. ад 1 млн 800 тыс. да 3 млн 600 тыс рублёў — заўвага Еўрарадыё) недастатковая”.

Мінгандлю прапануе ўвесці штрафы за парушэнне правілаў гандлю лекавымі сродкамі ў інтэрнэце для юрыдычных асоб — ад 40 да 200 базавых велічынь (ад 7 млн 200 тысяч да 36 млн), для індывідуальных прадпрымальнікаў — ад 30 да 100 базавых велічынь (ад 5 млн 400 тысяч да 18 млн), а для фізічных асоб — ад 10 да 50 базавых велічынь (1 млн 800 тысяч да 9 млн рублёў).

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі