Мінэканомікі: З новага года камунальныя паслугі падаражэюць на 10 рублёў

Мінэканомікі: З новага года камунальныя паслугі падаражэюць на 10 рублёў

З новага года тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі ўзрастуць прыкладна на 10 рублёў. Пра гэта падчас круглага стала на сайце БЕЛТА паведаміў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Забароўскі. Ён патлумачыў, што з 1 студзеня 2017 года павышэнне тарыфаў павінна адбыцца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам. З улікам павышэння тарыфаў, у канцы наступнага года насельніцтва выйдзе на 75% аплаты ад рэальнага кошту жыллёва-камунальных паслугаў. У 2018 годзе павінен быць пераход на 100% аплаты.

Такія захады адпавядаюць рэкамендацыям Міжнароднага валютнага фонда, аднак беларускія ўлады настойваюць на тым, каб аддаць прыярытэт захадам сацыяльнай абароны. Таксама прадпрыемствы-манапалісты павінны мець дакладны плат па зніжэнні выдаткаў, адзначыў Забароўскі.

“Мы лічым несправядлівым перакладваць залішнія затраты манаполіяў на насельніцтва. Таму працэс змены тарыфаў павінен ісці ў дакладнай увязцы са зніжэннем затрат манаполіяў і павышэння эфектыўнасці працы сістэм ЖКГ і энергетыкі”, — сказаў прадстаўнік Мінэканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі