Мінчук рабаваў новых знаёмых з дапамогай алкаголю і снатворнага

Мінчук рабаваў новых знаёмых з дапамогай алкаголю і снатворнага

У сталіцы супрацоўнікі Следчага камітэта завяршылі расследаванне крымінальнай справы на 48-гадовага мінчука. Яго вінавацяць у шэрагу разбойных нападаў у Мінску.

Следчыя выявілі, што мужчына знаёміўся з пацярпелымі і прапаноўваў ім выпіць за знаёмства. Падчас размовы ён незаўважна падсыпаў у алкаголь снатворнае. Калі новыя знаёмыя гублялі прытомнасць, мужчына рабаваў іх.

Пацярпелымі па справе праходзяць дзве жанчыны і адзін мужчына. Сума скрадзенага складае больш за тры тысячы рублёў.

Паведамляецца, што мужчына ўжо быў судзімы за аналагічныя злачынствы. Таксама следчыя выявілі, што за мужчынам лічацца гвалтоўныя сэксуальныя дзеянні ў красавіку 2016 года ў Мінску.

Цяпер яму выставілі абвінавачанні ў разбоі ды гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару. Зламысніка ўзялі пад варту.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі