Мінчанка спрабавала нелегальна правезці ў Беларусь кілаграм золата і серабра

Мінчанка спрабавала нелегальна правезці ў Беларусь кілаграм золата і серабра

Мінчанка спрабавала незаконна ўвезці ў Беларусь з Польшчы больш за кілаграм залатых і сярэбных упрыгожванняў. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта, жанчына везла ўпрыгожанні з каштоўных металаў праз пункт пропуску "Брузгі" Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Тавары не былі задэклараваныя.

За парушэнне жанчына прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 ст.14.5 КаАП Беларусі ў выглядзе штрафу з канфіскацыяй. Усяго налічылі 414 вырабаў з золата і серабра — бранзалеты, ланцужкі, пярсцёнкі і падвескі.

У Дзяржаўным мытным камітэце нагадваюць, што пры перасячэнні мытнай мяжы дэклараванню ў пісьмовай форме падлягаюць тавары для асабістага карыстання, што ўвозяцца любым спосабам, колькасць і кошт якіх перавышае нормы бяспошліннага ўвозу, прадугледжаныя мытным заканадаўствам ЕАЭС і Беларусі. Акрамя таго, фізічнгыя асобы павінны дэклараваць тавары прызначаныя для камерцыйных мэтаў — незалежна ад іх кошту і вагі. На такія тавары неабходна выплачваць мытныя плацяжы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі