Мінадукацыі зацвердзіла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ

Мінадукацыі зацвердзіла тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ

Падача дакументаў на бюджэтную і платную форму навучання ў ВНУ сёлета будзе праходзіць з 12 па 17 ліпеня. Гэтыя тэрміны зацверджаныя пастановай Мінадукацыі №17 ад 9 сакавіка 2017, інфармуе БЕЛТА.

Ва ўстановы вышэйшай адукацыі з сельскагаспадарчым профілем дакументы на завочную форму можна будзе падаваць з 15 лістапада да 5 снежня.

Абітурыенты, якія жадаюць паступіць на платную форму навучання і не здаюць уступныя іспыты непасрэдна ў ВНУ, будуць падаваць дакументы ў наступныя тэрміны: Акадэмія МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Універсітэт грамадзянскай абароны МНС — з 12 і да 31 ліпеня; Акадэмія мастацтваў, Акадэмія музыкі і Універсітэт культуры — з 12 ліпеня да 2 жніўня, іншыя ВНУ — з 12 ліпеня да 4 жніўня.

Абітурыенты, якія скончылі профільныя педагагічныя класы, могуць падаваць дакументы на педагагічныя спецыяльнасці з 12 па 14 ліпеня.

Уступныя іспыты ў ВНУ пачнуцца 18 ліпеня. У Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, а таксама Універсітэце грамадзянскай абароны МНС яны працягнуцца да 21 ліпеня, у Акадэміі мастацтваў, Акадэміі музыкі і Універсітэце культуры — да 26 ліпеня, а ў іншых ВНУ — да 24 ліпеня. 

Уступныя іспыты ў ВНУ з сельскагаспадарчай накіраванасцю для абітурыентаў дзённай формы навучання пройдуць з 18 па 25 ліпеня. А для завочнікаў — з 6 па 15 снежня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі