Мінадукацыі: У першы клас можна ісці з 5 гадоў, класы павялічаць да 30 чалавек

Мінадукацыі: У першы клас можна ісці з 5 гадоў, класы павялічаць да 30 чалавек

Міністэрства адукацыі Беларусі агучыла змены, якія плануецца ўнесці ў новую рэдакцыю Кодэкса аб адукацыі. Як інфармуе сайт sb.by, дзеці змогуць ісці ў першы клас з 5 гадоў. Адзначаецца, што чыноўнікі адгукнуліся на просьбы некаторых бацькоў. На сённяшні дзень першакласнікам можа стацць хлопчык ці дзяўчынка, калі ім на пачатак навучальнага года споўнілася 6 гадоў ці спаўняецца да 30 верасня.

Таксама плануецца дазволіць факультатывы ў суботу не толькі для вучняў 9-11 класаў, але і для вучняў 5-8 класаў. Сярод новаўвядзенняў — напаўняльнасць класаў збіраюцца павялічыць да 30 чалавек. Цяпер у сярэдніх школах максімальна ў класе можа быць 25, у ліцэях і гімназіях — 20. Канчатковае рашэнне пра колькасць вучняў у класе будзе прымаць заснавальнік навучальнай установы, які ўлічыць колькасць дзяцей у мікрараёне, санітарныя нормы і г. д.

Дарэчы, у бягучым навучальным годзе колькасць настаўнікаў у дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі склала 116,1 тысячы чалавек. На аднаго настаўніка прыпадае ў сярэднім 8 вучняў (у гарадскіх школах — 10, у вясковых — 5).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі