Міліцыя шукае гомельскага відэаблогера з "Распранаем дзяўчат па скайпе"

Міліцыя шукае гомельскага відэаблогера з "Распранаем дзяўчат па скайпе"

Міліцыя шукае 18-гадовага гомельскага відэаблогера, які праводзіў эфіры з удзелам аголеных дзяўчат. Іх Андрэй Бурым называў "Распранаем дзяўчат па скайпе". Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў, падчас агляду яго кватэры была забраная камп'ютарная тэхніка. Сцвярджаецца, што малады чалавек ніколі не быў студэнтам Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога, як сцвярджалася раней. Ён нідзе не працуе і не вучыцца.

БЕЛТА дадае, што бацькі хлопца, з якімі ён жыў, не ведаюць, дзе знаходзіцца іх сын.

Міліцыя працягвае праверку па гэтай справе. Прызначаны камп'ютарна-тэхнічная экспертыза, а таксама мастацтвазнаўчая з мэтай высвятлення, ці ёсць у відэазапісах прыкметы парнаграфіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі