Міліцыя: Фанаты брэсцкага "Дынама" былі з бінтамі і капамі (відэа)

Нагадаем, што здарэнне адбылося 31 жніўня. Больш за 20 заўзятараў трапілі ў пастарунак. 

Па словах міліцыянтаў, якія перадае by.tribuna.com, на 26 заўзятараў брэсцкага "Дынама" склалі 52 адміністрацыйныя пратаколы. Затрымалі іх на пачатку другога тайма паміж "Шахцёрам" і "Дынама" Брэст. 

"Яны з крыкамі ішлі па вуліцы, на іх руках былі бінты, а ў зубах баксёрскія капы", — гаворыцца ў міліцэйскай заяве. На зварот супрацоўнікаў міліцыі прайсці з імі ў РАУС фанаты ніяк не рэагавалі. Байцам АМАПу прыйшлося прымяніць сілу і спецсродкі, каб затрымаць фанатаў. 

На затрыманых фанатаў склалі пратаколы за дробнае хуліганства і ўдзел у масавых беспарадках. Потым усіх заўзятараў адпусцілі да суда.

Фота — belultras.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі