У цэнтры Брэста лавілі казулю (фота)

У цэнтры Брэста 30 студзеня лавілі казулю. Каля 13.45 яе пабачылі ў сваім двары жыхары дома па вуліцы Бялова. Гэта зусім побач ад будынкаў абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў, а таксама адміністрацыі Ленінскага раёну Брэста. На месца былі выкліканыя ратавальнікі, адпаведныя камунальныя службы і супрацоўнікі інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Прыкладна а 15-й гадзіне жывёлу атрымалася злавіць. Як казуля апынулася ў цэнтры горада, пакуль невядома. Па словах спецыялістаў, пасля агляду ветэрынара і аказання медычнай дапамогі, яе вывязуць у лес па-за межы Брэста.

Дарэчы, у горадзе над Бугам гэта не першы такі выпадак. У траўні 2013-га самка лася зайшла ў мясцовы парк культуры і адпачынку, які знаходзіцца зусім побач ад месца, дзе сёння злавілі казулю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі