Мэрыя Масквы не ўзгадніла "Рускі марш"

Па звестках РБК, такое рашэнне ў мэрыі прынялі з-за той прычыны, што ў заяўцы "былі ўказаныя сярод арганізатараў грамадзяне, якія ўжо былі пазначаныя ў іншых заяўках на гэты дзень". 

Сам арганізатар мерапрыемства — лідар руху "Рускія" Дзмітрый Дзёмушкін заявіў, што адмова ва ўзгадненні звязаная з меркаваным маршрутам шэсця. Па яго словах, арганізатары падалі некалькі альтэрнатыўных маршрутаў шэсця, каб каб дасягнуць з уладамі горада кампрамісны варыянт. А мэрыя, нібыта, заявіла, што арганізатары самі не могуць выбраць сабе маршрут. 

Меркавалася, што ў "Рускім маршы" прымуць удзел да 30 тысяч чалавек. 

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі