Масква пагражае ўдарам, калі пашкодзяць яе інтарэсам ва Украіне

Ён таксама правёў паралелі з вайной 2008 года ў Грузіі. Лаўроў заявіў, што Масква адкажа ударам на ўдар , калі будуць закранутыя яе інтарэсы ва Украіне.



На думку Лаўрова, пра ўдзел ЗША відавочна сведчыць той факт, што Кіеў аднавіў антытэрарыстычную аперацыю супраць сепаратыстаў у той час, калі ва ўкраінскай сталіцы знаходзіўся з візітам віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.



Рэагуючы на інтэрв'ю Лаўрова, прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Псакі заявіла, што многія яго сцвярджэнні смехатворныя і не заснаваныя на фактах, інфармуе ВВС.



Кіеў і краіны Захаду сцвярджаюць, што за прарасійскімі актывістамі ў Данецкай вобласці стаяць расійскія вайскоўцы. Расія гэта катэгарычна адмаўляе.



Раней ЗША запатрабавалі ад Масквы адкрыта заклікаць узброеных прарасійскіх апалчэнцаў скласці зброю і пакінуць захопленыя імі дзяржаўныя ўстановы на ўсходзе Украіны. Вашынгтон таксама прапанаваў Маскве адмовіцца ад агрэсіўнай рыторыкі пад пагрозай новых санкцый.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі