Маскоўскія міліцыянты двойчы за ноч зладзілі "жывы шчыт" з аўтамабілістаў

Паведамленне пра гэта распаўсюдзіла Федэрацыя аўтаўладальнікаў Расіі. Восем аўтамабіляў атрымалі пашкоджанні. Пры гэтым супрацоўнікі дарожнай інспекцыі на месцы здарэння сцвярджалі, што ніякага «жывога шчыта» яны не ладзілі, перадае РБК.  

Паводле сведкаў, міліцыянты спрабавалі спыніць парушальніка на Audi A8. Адзін з кіроўцаў кажа, што змог аб'ехаць першы "жывы шчыт" па крайняй левай паласе. Аднак пазней, сведчыць ён, супрацоўнікі ДПС зноў прымусілі кіроўцаў спыніцца, перакрыўшы рух ужо па ўсіх палосах. Парушальнік, які з'явіўся праз некалькі хвілін, паспрабаваў прарвацца праз "шчыт" з аўтамабіляў, але з першага разу зрабіць гэтага не змог. Здаўшы назад, ён пайшоў на таран, прабіў калону аўтамабіляў і ўцёк.  

Аўтаўладальнікі кажуць, што іх намаўлялі не даваць сведчанні супраць супрацоўнікаў дарожнай паліцыі і заявіць, што "жывога шчыта" не было. 

Фота — Lori

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі