Маскоўская паліцыя прынесла прабачэнні французскаму музыку за затрыманне

Маскоўская паліцыя прынесла прабачэнні французскаму музыку за затрыманне

Маскоўская паліцыя прынесла прабачэнні французскаму музыку Дыд'е Маруані і юрысту Ігару Трунову за затрыманне. Іх вызвалілі і а 5-й раніцы яны ўжо вярнуліся дахаты. Крымінальную справу па заяве Філіпа Кіркорава аб вымагальніцтве не сталі распачынаць, інфармуе meduza.io.

Маруані і Труноў былі затрыманыя ў расійскай сталіцы ўвечары 29 лістапада. Справа ў тым, што француз, лідар французскага гурта Space, судзіцца з Кіркоравым, абвінавачвае яго ў плагіяце (гаворка пра песню "Жорсткае каханне", якую Маруані лічыць перапрацаванай версіі яго кампазіцыі Symphonic Space Dream). У гэтай справе інтарэсы Дыд'е Маруані прадстаўляе Ігар Труноў. Па словах апошняга, Філіп Кіркораў пагадзіўся выплаціць французскаму музыку кампенсацыю ў памеры 1 мільёна еўра. Для падпісання міравога пагаднення француз з юрыстам прыехалі ў адно з аддзяленняў Ашчадбанку ў расійскай сталіцы. Там іх і затрымалі.

Сам расійскі спявак абвінавачанні ў плагіяце адрынуў, а яго адвакат Аляксандр Дабравінскі заявіў, што ніякага міравога пагаднення не было, а Маруані і Труноў падазраюцца ў вымагальніцтве ў Кіркорава грошай. "Бі-Бі-Сі" прыводзіць словы Дабравінскага, што з французам ад імя Філіпа Кіркорава размаўлялі пранкеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі