Мараканец загінуў падчас спробы нелегальна перабрацца ў Іспанію ў валізе

27-гадовы жыхар Марока спрабаваў перабрацца ў Іспанію ў валізе. Правесці яго праз мяжу спрабаваў старэйшы брат. Ён пагрузіў валізу ў багажнік аўтамабіля і накіраваўся на паром, паведамляе руская служба ВВС.

Судна накіроўвалася з Меліллі (іспанская тэрыторыя на паўночным захадзе Афрыкі) у горад Альмерыя на поўдні Іспаніі. У ходзе падарожжа мужчына заўважыў, што яго малодшы брат перастаў дыхаць.

Пасля таго як валізу адчынілі, прывесці маладога чалавека ў пачуцці ўжо не атрымалася.

Старэйшаму брату загінулага пагражае васьмігадовы тэрмін за няўмыснае забойства.

Фота: crafthubs.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі