Максім Вінярскі асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту

За некалькі дзён да гэтага Вінярскага выклікалі ў міліцыю і прапанавалі падпісаць паперу аб папярэджанні пра недапушчальнасць экстрэмісцкай дзейнасці, аднак ён адмовіўся гэта зрабіць.

Рашэнне па справе Максіма Вінярскага вынес суд Савецкага раёна сталіцы. Яго пакаралі за "непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі", паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, на мінулым тыдні Савецкі раённы суд разгледзеў справу супраць сябра анархісцкага руху Рамана Халілава за "захоўванне матэрыялаў экстрэмісцкага зместу". Яго арыштавалі на 10 сутак. Днямі па 10 сутак арышту атрымалі апазіцыйныя актывісты Павел Вінаградаў і Зміцер Крамянецкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі