Максім Мірны згуляе ў чвэрцьфінале мікста на "Ралан Гарос"

Максім Мірны згуляе ў чвэрцьфінале мікста на "Ралан Гарос"

Максім Мірны згуляе ў чвэрцьфінале мікста на "Ралан Гарос". Беларускі тэнісіст выступае на адкрытым чэмпіянаце Францыі разам з кітаянкай Юнг-Жчан Чан. Спачатку яны абыгралі Сімону Халеп і Хорыя Тэкаў з Румыніі — 7:5, 7:6, а пасля — Алену Янкавіч і Ненада Зімонжыча з Сербіі — 7:5, 6:4.

А вось у мужчынскім парным разрадзе "Ралан Гарос" Мірны ў 1/4 фіналу не патрапіў. Разам з філіпінцам Трэтам Х'юі беларус саступіў у 1/8 фіналу французам Жульену Бенету і Эдуарду Ражэ-Васлену.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі