Максім Мірны завяршыў выступ на Australian Open

Максім Мірны завяршыў выступ на Australian Open

Беларускія тэнісісты завяршылі выступ на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі, які праходзіць у Мельбурне. Апошнім з барацьбы выбыў Максім Мірны. 22 студзеня ён разам з кітаянкай Хао-Чынг Чан выступаў у першым раундзе спаборніцтваў змяшаных пар. Дуэт саступіў тандэму Дар’я Юрак (Харватыя) / Жан-Жульен Роер (Нідэрланды) — 4:6, 2:6.

Да гэтага Мірны гуляў у мужчынскім парным разрадзе і не змог выйсці ў 1/8 фіналу разам з філіпінцам Трэтам Х’юі.

Беларус Аляксандр Буры таксама гуляў у мужчынскім парным разрадзе, у дуэце з італьянцам Паола Ларэнцы і ў першым раундзе саступіў Равену Клаасену (ПАР) і Раджыву Раму (ЗША) — 3:6, 5:7.

У жаночым адзіночным разрадзе з першага раунду выбыла беларуска Аляксандра Сасновіч, якая саступіла кітаянцы Чжан Шуай — 0:6, 3:6.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі