Макс Корж зняў відэа пра індыйскія трушчобы (глядзець)

Макс Корж прадставіў новае відэа "Стань", знятае ў Індыі. У сацсетках музыка напісаў, што першапачаткова хацеў зняць дзяўчыну і танец з ёй, але пасля ўбачанага змяніў планы. Вырашыў паказаць жыццё, якое убачыў, і якое яго шакавала.


"Я апынуўся ў такіх месцах, дзе, па ідэі, не мусіў апынуцца ніколі, — распавядае музыка. — Трушчобы, з бруднымі смярдзючымі поўнымі смецця вулачкамі. Горад, дзе з усіх бакоў даносяцца крыкі рэлігійных фанатыкаў у гукаўзмацняльнікі, і не складана здагадацца пра што, а ўвечары каменданцкая гадзіна. Я ўбачыў, як жывуць індусы, мусульмане. Я ўбачыў на свае вочы тое, што бачыў, хутчэй, у навінах, чым у фільмах і афігеў: пры ўсёй гэтай жорсткасці людзі на пазітыве, ніхто не грузіцца, у корках не выбягае біцца, ніхто не помсціць на вуліцах. Я не мог зразумець як у гэтым, на выгляд, дне можа быць так спакойна і мірна, і да гэтага часу не разумею. Мы атрымалі поспех у побыце, але страцілі ўсмешку. А яны ўсміхаюцца, прычым, усюды".


Корж заклікае ўсіх наведаць не толькі Гоа, Тайланд і Заходнюю Еўропу, але і бедныя краіны. На думку музыкі, убачанае можа аблегчыць жыццё ў гэтым няпростым свеце.


10 траўня Макс Корж зладзіць канцэрт у Мінскім футбольным манежы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі