Макей: Вакол Беларускай АЭС узнялася палітычная вакханалія

Макей: Вакол Беларускай АЭС узнялася палітычная вакханалія

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей выказаўся наконт заяваў літоўскіх палітыкаў у справе будаўніцтва Беларускай АЭС у Астравецкім раёне.

Макей: "Апошнім часам вакол гэтага эканамічнага праекта будаўніцтва гэтай атамнай станцыі ўзнялася нейкая палітычная вакханалія. З аднаго боку нашы літоўскія партнёры адной рукой прагаласавалі за адмену санкцый, а другой рукой галасуюць за тое, каб шэраг фінансавых еўрапейскіх інстытутаў не супрацоўнічалі з Беларуссю".

Паводле слоў Уладзіміра Макея, Беларусі незразумелыя палітычныя інсінуацыі вакол будаўніцтва Беларускай АЭС. Ён расцэньвае гэтыя дзеянні, як "новыя завуаляваныя санкцыі".

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што Беларусь як краіна, якая найбольш пацярпела ад чарнобыльскай катастрофы, "ніколі не будзе будаваць небяспечную станцыю". "Мы не папракаем Літву ў тым, што Ігналінская АЭС усяго за два кіламетры" [ад Беларусі], — сказаў Макей.

У трэцяй дэкадзе чэрвеня Беларусь і Літва правядуць у Вільні афіцыйныя кансультацыі наконт будаўніцтва Беларускай АЭС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі