Макей: Беларусь хоча большай інтэграцыі ў еўрапейскія працэсы

Макей: Беларусь хоча большай інтэграцыі ў еўрапейскія працэсы

У 2017 годзе старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве (ЦЕІ) перайшло да Беларусі. І наша дзяржава разглядае гэтае старшынства як магчымасць больш актыўна ўключыцца ў еўрапейскую інтэграцыю. Пра гэта міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў 14 лютага на адкрыцці ў Мінску першага пасяджэння Камітэта нацыянальных каардынатараў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы.

"Беларусь упершыню бярэ на сябе вядучую ролю ў адной з найстарэйшых арганізацый еўрапейскай інтэграцыі за нашай заходняй мяжой, якая аб'ядноўвае краіны — чальцы Еўрапейскага саюза і яго бліжэйшых суседзяў. Мы разглядаем гэта як унікальную і своечасовую магчымасць для больш актыўнага ўцягвання Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы", — цытуе БЕЛТА словы беларускага міністра.

Макей звярнуў увагу на нестабільнае становішча ў рэгіёне і беспрэцэдэнтныя выклікі, з якімі сёння сутыкаюцца краіны. Ён адзначыў сярод іх міграцыйны крызіс, новыя пагрозы бяспекі, сацыяльнае напружанне, эканамічныя цяжкасці. Міністр заявіў, што Еўропа не здолела дасягнуць амбіцыйныя мэты, якія агучваліся яшчэ дзесяць гадоў таму. "Больш за тое, еўрапейскія дасягненні ў сферы свабоднага гандлю, мабільнасці і трансгранічнага супрацоўніцтва на сённяшні дзень таксама знаходзяцца ў няўстойлівым становішчы", — дадаў міністр.

Разам з тым ён адзначыў, што многія з гэтых дасягненняў здаваліся зусім немагчымымі каля 25 гадоў таму, калі Еўропа была падзелена жалезнай заслонай. Ён заклікаў не вяртацца да блокавай палітык — гэта дарога ў нікуды.

У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі 18 краін — удзельніц арганізацыі, а таксама генеральны сакратар ЦЕІ Джавані Караччола дзі Ветры і альтэрнатыўны генеральны сакратар ЦЕІ Маргот Клестыль-Лефлера. На пасяджэнні абмяркоўваюць бягучыя пытанні дзейнасці арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі