Маці, якая выкінула немаўля ў смеццеправод, прысуджаная да 12 гадоў

Маці, якая выкінула немаўля ў смеццеправод, прысуджаная да 12 гадоў

Мінскі абласны суд прысудзіў маці, якая выкінула немаўля ў смеццеправод, да 12 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне яна будзе адбываць у папраўчай калоніі агульнага рэжыму, піша БЕЛТА

Здарэнне адбылося 19 верасня 2016 года ў пасёлку Мачулішчы Мінскага раёна. 28-гадовая жанычна нарадзіла дома дзіця. Пра сваю цяжарнасць жанчына не паведамляла нават сваякам, баючыся непаразумення. На ўлік у жаночую кансультацыю яна не станавілася. 

Жанчына нарадзіла дома дзяўчынку і выкінула ў смеццеправод з сёмага паверха. Свае дзеянні яна тлумачыла стрэсам. 

Суседзі знайшлі дзіця ў металічным кантэйнеры для смецця.  Дзяўчынку шпіталізавалі з рознымі цялеснымі пашкоджаннямі, якія ўзніклі ў выніку падзення з вышыні і нізкай тэмпературы.

Як паведамлялася, дзяўчынку ўзялі на выхаванне сваякі

Па высновах стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, жанчына падчас злачынных дзеянняў не пакутавала на хранічнае псіхічнае захворванне, не знаходзілася ў стане павышанай эмацыйнай напружанасці, выкліканай псіхатраўмуючай сітуацыяй, звязанай з родамі.

Як паведамляецца, сваю віну ў злачынстве абвінавачаная цалкам прызнае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі