Маці міліцыянера, які страляў у мінчука, кажа, што паверыць высновам следства

Маці міліцыянера, які страляў у мінчука, кажа, што паверыць высновам следства

Газета "СБ. Беларусь сегодня" надрукавала інтэрв'ю з маці міліцыянера, які раніцай 1 студзеня ў Мінску прыехаў на выклік і страляў у мінчука, які яму адчыніў дзверы. Нібыта, мужчына яго ўдарыў і спрабаваў адабраць пісталет. У выніку і міліцыянер, і мужчына, апынуліся ў лякарні. Першы ― з чэрапна-мазгавой траўмай, другі ― з агнястрэльнымі ранамі.

Маці праваахоўніка жыве на Гомельшчыне. Высвятляецца, што бацька міліцыянера знік, калі яму не было і года. Адну яго сястру забілі, іншая жыве ў замежжы. Маці кажа, што ў міліцыі яе 23-гадовы сын Саша служыць другі год. Яна не хацела, каб ён ішоў служыць у органы ўнутраных спраў, але сын "з дзяцінства марыў пра пагоны ці пра адвакацкую практыку". Паводле слоў жанчыны, яна прасіла, каб ён быў больш асцярожны: "Не лезь, усім не дапаможаш, парушальнікаў шмат, а п'яныя — наогул страшная справа. Могуць скалечыць. Можаш не вярнуцца дадому... Дзе там".

Яна расказала пра выпадак, як яе сын заступіўся ў аўтобусе за дзяўчыну, не спалохаўся агрэсіўнага пасажыра. У іншым выпадку незнаёмы мужчына пагражаў яму нажом і патрабаваў аддаць грошы. Саша выкарыстаў "балявы прыём" і паклаў зламысніка на падлогу, але той не здаваўся, і скруціць яго дапамог нарад, які прыехаў на месца здарэння.

Сын ёй пра нядаўняе здарэнне амаль нічога не распавёў. Сказаў толькі, што ідзе следства і праводзяцца экспертызы. "Яшчэ сказаў, каб не верыла таму, што пішуць у інтэрнэце: "Мама, я не мог паступіць інакш. І я не збягаў, ты ж мяне ведаеш".

"Вядома, што адбылося, ведаюць толькі двое, — кажа маці міліцыянера-сяржанта. — Але калі дайшло да стральбы, упэўненая, іншага шляху не было. Я зараз ўяўляю, калі б зброя апынулася ў таго выпіўшага хлопца і ён пачаў страляць. Выйшлі б суседзі... Страшна падумаць, чым магло скончыцца... Чаму Андрэю было не пагадзіцца: маўляў, добра, свята, але раз перашкаджаем іншым, будзем цішэй... Мне шкада маці Андрэя, і ў душы я прашу ў яе прабачэння. Малюся за абодвух. Дзякуй богу, што абодва жывыя. А тыя, каму належыць, хай разбіраюцца...",

Маці міліцыянера не згодная з тым, што пішуць у інтэрнэце пра яе сына. Яна кажа, што ён не п'е алкаголя, ён не агрэсіўны, а заўсёды ветлы і добры. Па словах жанчыны, сыну цяжка, але з міліцыі ён сыходзіць не збіраецца.

"Мае ён рацыю ці вінаваты — няхай скажа следства", — кажа маці сяржанта.

Маці міліцыянера, які страляў у мінчука, кажа, што паверыць высновам следства
Фота: sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі