Вы тут

Мабільныя аператары з Новага года закрылі некаторыя паслугі

З Новага года мабільныя аператары закрываюць некаторыя паслугі і прапануюць новыя сервісы. Кампанія МТС з 1 студзеня 2017 года закрывае паслугу “4G Безліміт”. У кампаніі нагадваюць, што ў сетцы LTE можна расходваць трафік, які даецца па тарыфных планах і актуальных інтэрнэт-паслугах МТС, а таксама новаму дадатку аператара — “Адкрыты інтэрнэт”. Ніякіх дадатковых дзеянняў для гэтага не патрабуецца.

Кампанія velcom у сваю чаргу з 1 студзеня спыняе паслугу “Мабільнае ТБ” (iTV velcom). Карыстальнікам прапануюць падключыць сервіс новага пакалення для прагляду тэлебачання і кіно — інтэрактыўнае тэлебачанне voka. Гэты дадатак даступны ўладальнікам гаджэтаў, стацыянарных кампутараў і ноўтбукаў, а таксама тэлевізараў.
 

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Надпіс на сцяне з'явіўся ў ноч на 24 сакавіка.