Вы тут

Лявон Вольскі прадстаўляе сінгл "Гэй!" з новага альбома "Псіхасаматыка"

Лявон Вольскі прэзентуе песню "Гэй!" — энергічны сінгл з новага альбома "Псіхасаматыка". 

"Першая песня ў альбоме і ці не першая песня, напісаная да яго, — распавядае музыка. — Гэта тыповы урбаністычны спеў: коміны, метро, натоўп. Усё хуткаплынна, усё часова, усё цячэ, усё змяняецца. І гэта адна з цэнтральных песень дыска — яна ў дзвюх розных версіях адкрывае абедзве часткі альбома, электрычную і лірычную".

Канцэртная прэзентацыя "Псіхасаматыкі" адбудзецца 3-га снежня ў Вільні ў абноўленым клубе Loftas. Разам з Лявонам на сцэну выйдуць нарвежскія музыкі, з якімі Вольскі запісваў альбом "Грамадазнаўства" і бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч. Усе, хто набудзе квіток на канцэрт, могуць разлічваць на бясплатную візавую падтрымку.

Альбом будзе прэзентаваны напрыканцы восені.

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі