Лукашэнка — Жарко: Вы не павінны быць добрым дзядзькам для кагосьці

Лукашэнка — Жарко: Вы не павінны быць добрым дзядзькам для кагосьці

29 снежня міністр аховы Васіль Жарко быў прызначаны на пасаду віцэ-прэм'ера Беларусі.

Падчас прызначэння Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, чаму на высокую пасаду прызначыў менавіта Жарко. "Сапраўды, ёсць у вашай галіны сур'ёзныя поспехі. Але і велізарная колькасць недахопаў, якімі вам прыйдзецца займацца і на пасадзе віцэ-прэм'ера. Яшчэ я абраў таму, што вы ў нас міністр ужо з велізарным вопытам. Напэўна, ніхто не затрымліваўся столькі ў міністэрскай пасадзе. Гэта сведчыць аб тым, што вы мелі вялікія задачы, якія трэба было вырашаць, і іх вырашалі. Калі б вы іх не вырашалі, вы б міністрам не былі", — цытуе словы беларускага кіраўніка яго прэс-служба. Нагадаем, што Васіль Жарко прабыў міністрам дзесяць гадоў — з 2006-га па 2016-ы.

Лукашэнка адзначыў, што сацыяльную сферу, якую будзе курыраваць Жарко, уваходзіць у зону адказнасці і кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта. Гэтую пасаду нядаўна заняла Наталля Качанава — папярэдніца Жарко на крэсле віцэ-прэм'ера. "Таму што там і адукацыя, і ахова здароўя, і спорт. А гэта — ідэалогія, пытаннямі якой займаецца Адміністрацыя прэзідэнта", — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ставячы задачы перад новым намеснікам прэм'ер-міністра, Лукашэнка сказаў, што ў адукацыі трэба наводзіць парадак — у школе і ў ВНУ. У спорце, па яго словах пры сур'ёзных выдатках няма чаканых вынікаў.

Таксама нагадаў Лукашэнка і пра задачу дасягненуць у 2017 годзе ўзроўню сярэдняга заробку ў краіне ў 500 долараў. "А гэта ваша Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Заробак у людзей у сувязі з гэтымі эканамічнымі перыпетыямі невысокі. Яго трэба падымаць, чаго б нам ні каштавала", — падкрэсліў кіраўнік Беларусі.

Падсумоўваючы, Лукашэнка даў параду новаму віцэ-прэм'еру "І мая вам парада: ні ў якім выпадку вы не павінны быць добрым дзядзькам для кагосьці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі