Лукашэнка заклікае змагацца з электроннымі цыгарэтамі (відэа)

Лукашэнка заклікае змагацца з электроннымі цыгарэтамі (відэа)

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае знайсці новыя падыходы ў барацьбе з праблемай курэння. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях абароту і спажывання тытунёвых вырабаў і электронных сістэм курэння.

"Мы бачым, што людзі па-ранейшаму паляць і адных забараняльных мераў, відавочна, недастаткова. Больш за тое, з'яўляюцца новыя прадукты для імітацыі курэння. Яны наносяць не меншую шкоду, чым тытунь. Мова пра электронныя цыгарэты. Яны становяцца ўсё больш папулярнымі, прыцягваюць сваёй незвычайнасцю, даступнасцю, адсутнасцю інфармацыі аб іх шкоднасці і не ўсе пагаджаюцца з тым, што яны шкодныя гэтак жа, як шкодныя традыцыйныя цыгарэты", ― сказаў кіраўнік краіны.

Лукашэнка таксама паведаміў, што у новым праекце "антытытунёвага дэкрэта" прапаноўваецца прыраўняць электронныя цыгарэты да звычайных. У тым ліку забараніць выкарыстанне электронных цыгарэт там, дзе забаронена паліць звычайныя. Але разам з тым Лукашэнка заяўляе, што трэба прааналізаваць наступствы такога рашэння. "Забаронены плод заўсёды салодкі. А курыльшчыкам са стажам патрэбная моцная матывацыя для адмовы ад курэння. Прыйшоў час для пошуку новых метадаў рашэння гэтай праблемы, якія будуць улічваць рэальны стан рэчаў і псіхалогію людзей... Сусветны вопыт паказвае, што для дасягнення выніку патрэбныя не татальныя забароны, а прадуманы комплекс мер", ― мяркуе кіраўнік краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі