Лукашэнка загадаў у наступным годзе ўвесці жорсткую эканомію

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў наступным годзе галоўным кірункам працы ў Беларусі будзе жорсткая эканомія.

"Галоўным напрамкам нашай працы з пачатку новага года і ў далейшым будзе найжорсткая эканомія. Мы занадта расхлябана паводзім сябе пры ўсёй нашай руплівасці ў адносінах да фінансаў", — перадае БЕЛТА яго словы.

Кіраўнік дзяржавы паведаміўў, што ўжо даў распараджэнне ўсім дзяржаўным органам і структурам скараціць матэрыяльнае забеспячэння ў два разы. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта не датычыць заробкаў.

"Мы ўжо дайшлі да таго, што ў нас усе, хто можа, павінен і не павінен, ездзяць на персанальных аўтамабілях. А бензін сёння каштуе нятанна. Вось, здавалася б, дробязь, а ўсе хочуць мець годны заробак і танныя крэдыты на жыллё як мінімум", — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што колькі б у Беларусі грошай ні было, трэба эканоміць, дзе толькі можна: "Ну, хопіць ужо куляцца з гэтымі валютамі. Трэба зразумець адно: калі мы хочам стабільнасці на валютным рынку, то, пачынаючы ад простага грамадзяніна, нас з вамі, і заканчваючы юрыдычнымі асобамі, кожны павінен хоць па капейчыну ўносіць у рэзерв дзяржавы. Калі гэта будзе — будзе стабільнасць. А калі будзе, што адны прыносяць у краіну валюту і грошы, а другія проста прыходзяць у абменнікі, іх скупляюць і марнуюць або кладуць у панчоха, тады і краіна будзе так куляцца".

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі