Лукашэнка: Дэкрэт № 3 не адменены і не прыпынены

Лукашэнка: Дэкрэт № 3 не адменены і не прыпынены

Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра цэны, дэкрэт № 3, пастаўкі прадукцыі ў Расію. У аўторак кіраўнік дзяржавы сустракаўся ў Магілёве з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў кампаніі "Кронаспан".

Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнка заявіў, што справядлівае цэнаўтварэнне — адно з найважнейшых пытанняў для нашай краіны і яно будзе адсочвацца вельмі сур'ёзна. Ён здзівіўся, што цэны на цукар, паводле статыстыкі, выраслі на 20-25%. Больш таго, ён ужо даражэйшы, чым у Расіі.

"Калі цэны падаюць, адразу ж затаварваецца вытворчасць, збыту прадукцыі няма, попыту на прадукцыю няма. А значыць, прадпрыемства не плаціць зарплату і з часам закрываецца", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што дэкрэт № 3 "Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах") ён не адмяняў і не прыпыняў. "Дэкрэт № 3 сёння працуе, — сказаў Лукашэнка. — Адзінае, што я запатрабаваў, калі ўлада вінаватая была (панакіроўвалі гэтыя "лісты шчасця" каму трэба і каму не трэба), — прыпыніць выплату на гэты год. Але за гэты час мы прапрацуем усе спісы. Скрайні тэрмін — 1 кастрычніка".

Таксама Лукашэнка забараніў праводзіць скарачэнні на прадпрыемствах, у арганізацыях ды звальняць работнікаў без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады.

Выказаўся кіраўнік дзяржавы і пра цяжкасці з пастаўкамі беларускіх прадуктаў у Расію. Ён лічыць, што яны звязаныя не з іх якасцю, а з тым, што вытворцы з суседняй краіны часам не вытрымліваюць канкурэнцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі