Лукашэнка: Ужо за мяжой пачалі казаць, што гэта за Еўразійскі эканамічны саюз

Лукашэнка: Ужо за мяжой пачалі казаць, што гэта за Еўразійскі эканамічны саюз

Кіраўнік Беларусі выказаўся пра Еўразійскі эканамічны саюз на сустрэчы з губернатарам Іркуцкай вобласці Сяргеем Леўчанкам. Яна прайшла ў Мінску 6 снежня. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, падзенне тавараабароту ў ЕАЭС негатыўна адбіваецца на іміджы інтэграцыйнага аб'яднання.

"Давайце рухацца ў напрамку, якое было зададзена хаця б у 2015 годзе, каб таваразварот узрастаў не толькі паміж нашай рэспублікай і Іркуцкай вобласцю, але і паміж Беларуссю і Расіяй, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Мы самі сябе падвяргаем крытыцы, а цяпер і за мяжой пачалі казаць, што гэта за Еўразійскі эканамічны саюз, калі падае тавараабарот. Мы і самі разумеем, што гэта ненармальна, але цяпер нас крытыкаваць пачынаюць іншыя і ставяць пад сумненне нашыя інтэграцыйныя аб'яднанні".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наша краіна гатовая павялічваць тавараабарот з Расіяй і Іркуцкай вобласцю ў прыватнасці.

Лукашэнка: Ужо за мяжой пачалі казаць, што гэта за Еўразійскі эканамічны саюз
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі