Лукашэнка: У славянскім свеце ўспыхнуў пажар (відэа)

Як паведамляе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні, звязаныя з вынікамі сустрэчы 26 жніўня паміж кіраўнікамі краін Мытнага саюза, Украіны і высокімі прадстаўнікамі Еўрасаюза. 

"Мы належым аднаму славянскаму свету. І ў гэтым свеце успыхнуў пажар. І я гэта хваравіта і эмацыйна ўспрымаю. І калі мне пачынаюць казаць пра тое, што вось нейкія дывідэнды... Глупства поўнае! На гэтым гуляць ні ў якім разе нельга! Бяда ў людзей. і хто мы потым будзем, калі мы з гэтага будзем даставаць нейкія гарачыя галавешкі і выкарыстоўваць для сябе?" — заявіў беларускі кіраўнік. 

Лукашэнка падзяліўся меркаваннем пра шляхі хутчэйшага ўрэгулявання ўнутрыўкраінскай сітуацыі. Таксама ён распавёў пра зробленыя беларускім бокам крокі па змякчэнні некаторых гуманітарных наступстваў падзеяў ва Украіне. 

Плануецца, што падрабязная версія інтэрв'ю выйдзе ў эфіры праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1" 6 верасня.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі